Каманда БНР100 запрашае!

Давайце святкаваць разам!

Дзень Волі – адзін з найважнейшых дзён беларускай гісторыі. 106 гадоў таму ў гэты дзень была абвешчаная незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР) – першай нацыянальнай дзяржавы беларусаў і беларусак.

Мы ў гэты дзень упершыню на ўвесь свет заявілі: мы ёсць, у нас ёсць свая зямля і права будаваць сваю будучыню. Дзякуючы БНР стала магчымым стварэнне БССР, а пасля і абвяшчэнне незалежнай Рэспублікі Беларусь.

Мы, каманда БНР100, ладзім вялікае анлайн-мерапрыемства, каб адсвяткаваць Дзень Волі разам з роднымі, сябрамі і блізкімі. Для гэтага мы запланавалі трансляцыю на YouTube-канале «Годна» – усё пачнецца а 19:00 па Мінску.

Анлайн-святкаванне будзе складацца з двух блокаў: музычны і інфармацыйны. Для вас выступяць гурты J:МОРС, NAVIBAND, ŠUMA, NOCHY, DZIECIUKI і VOLSKI. Весці святкаванне будуць прадстаўніца каманды «Годна», папулярная беларуская блогерка Ліза Ветрава і Дзяніс Дудзінскі – тэлевядоўца і шоўмен.

У інфармацыйным блоку нашыя эксперты і эксперткі абмяркуюць падзеі 1918 года і іх значэнне для сучаснай Беларусі. Разам з вамі мы паразважаем пра гісторыю, сучасную культуру і будучыню, пра якую марым.

Дзень Волі – як Дзень народзінаў, толькі для нашай краіны. Таму насычаны інтэрактыўны эфір запланаваны на ўвесь вечар – будзе магчымасць ананімна і бяспечна пагутарыць з гасцямі шоу і прывітаць землякоў.

Уся асноўная інфармацыя – тут на сайце і па хэштэгу #БНР106 у сацыяльных сетках. Таксама мы чакаем вашыя ідэі і прапановы пра тое, што яшчэ можна зрабіць у гэты дзень – дасылайце іх сюды: [email protected]

Давайце адсвяткуем разам! Падтрымаць збор на арганізацыю святкавання можна націснуўшы на кнопку.

Далучайцеся да святкавання!

Знаходзьце свой горад і глядзіце расклад мерапрыемстваў, прысвечаных Дню Волі

Націсніце, каб пабачыць

Падтрымайце мерапрыемствы, прысвечаныя #БНР106!

Мы заклікаем усіх, хто мае магчымасць бяспечна падтрымаць арганізацыю мерапрыемстваў (маршаў, канцэртаў, шэсцяў) – зрабіць гэта!

Для сувязі – [email protected]

Жадаеце дапамагчы? Ёсць прапановы ці пытанні? Напішыце нам.

    • Гэта поле запаўняецца па жаданні. Паведамленне адпраўляецца ананімна, мы не збіраем і не захоўваем інфармацыю, якая можа вам нашкодзіць.

    А ты памятаеш ..

    .. як мы святкавалі раней?